Белорусские узоры и символика
Святое Дрэва. Грамнічнае дрэва. Азначае яно пажаданне нябожчыкаў жывым, іх дзецям і ўнукам быць здаровымі, заможнымі, мець каласістае жыта на ніве, пладавітую і сытую жывёлу ў хляве. А яшчэ гэты матыў абазначае і свечку, ахвяру царкве за памінанне нябожчыкаў.
Узор - дрэва жыцця. Ен сімвалізуе вечнасць, бясконцае жыцце.
Ярыла на кані. У славянскіх пляменаў часоў язычніцтва Ярыла лічыўся Богам урадлівасці і жыццевых сіл прыроды.
Жытняя Баба. Ў старажытных славян была багіняй урадлівасці.
Узор абуджэння прыроды вясною
Узор сонца. У старыя часы да Сонца як да бога звярталіся па дапамогу. Галоўным богам яно было ў нашых продкаў-славян. Называлі яго па-рознаму: то Сварогам, то Дажджбогам, то Хорасам.
Яднанне сонца і зямлі. У народнай свядомасці саюз зямлі і сонца спрадвеку звязваўся з жыццём, цяплом, ураджаем.
Узор Святога Дрэва і Радаўніцы. У рамбічнай фігуры - Радаўніца ў выглядзе дзвюх елачак. Паабапал - сімвалы душ нябожчыкаў-сваякоў. Гэта пашана да іх памяці, адначасова і надзея, што продкі паспрыяюць сям'і ў здароўі і дабрабыце.
Сімвал продкаў. Гэта сваеасаблівая малітва, просьба да Бога, каб памерлыя апынуліся ў раі, каб зямля ім была пухам і вечна грэла цёплае сонейка.
Узор дажджу. Гэтым узорам людзі ў знойнае лета прасілі Бога даць ім дажджу.
Сімвал дзіцяці. Заберагае ад няшчасця дзіцяці.
Сімвал маці
Сімвал абярэга.
http://naslved.org/index.php?showtopic=3983
Источник:
http://naslved.org/index.php?showtopic=3983 |