Вялікі камень Дворацкі з ямкамі захоўваецца сёння побач з раллей за 160 м на паўднёвы ўсход ад в. Дварэц на заходні бок ад дарогі Іжа-Лыцавічы.
Даўжыня валуна 3,1 м, вышыня 1,9 м, вага каля 18 т. Валун перамешчаны на 300 м з захаду і перакулены. На ніжняй роўніцы, якая раней была зверху, захаваліся 13 паўсферычных паглыбленняў папярочнікам 4 X 7 см і глыбінёй 1,5 X 4,0 см з добра адшліфаванымі сценкамі. Гэтыя знакі штучнага паходжання.
Старыя дакладныя тапаграфічныя карты сведчаць, што за 600 м на захад існаваў раней старажытны курган, і, магчыма, валун знаходзіўся побач і ўяўляў элемент культавага язычніцкага цэнтра. Пра гэтае ўскосна паказвае і назва вёскі, побач з якой ён месціцца.
Было б вельмі добра ўстанавіць валун такім чынам, каб ягоная былая вяршыня з ямкамі зноў была наверсе.
В. Вінакураў fota © Міхась Кулеш
Источник:
http://vialejka.info/2028-vialiki-kamien-dvoracki.html |